BE RU EN

У РФ пенсіянер учыніў разню ў газеце, якая адмовілася апублікаваць яго артыкул пра Сталіна

  • 27.05.2019, 20:12

Мужчына напаў з нажом на супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Родина» ў Стаўрапалі.

Ён патрабаваў апублікаваць яго артыкул пра Сталіна, паведамляе nn.by.

Інцыдэнт адбыўся пасля 11:00. У выніку нападу пацярпеў галоўны рэдактар газеты Мікалай Бандарэнка і тры супрацоўнікі расейскай кампартыі.

«Ён патрабаваў, каб апублікавалі яго артыкул пра Сталіна. Калі яму сказалі, што разгледзяць гэтае рашэнне на калегіі, то ён дастаў паляўнічы нож і напаў на галоўнага рэдактара», - распавёў дэпутат Думы Стаўрапольскага краю Віктар Лазавы.

Дэпутат дадаў, што напад на супрацоўнікаў рэдакцыі газеты і сябраў партыі ў Стаўрапалі ўчыніў псіхічна хворы чалавек.

«Напаў на яго ў рэдакцыі адзін з аўтараў, чые артыкулы не былі апублікаваныя ў газеце «Родина» з прычыны іх неадэкватнасці. Ён прыйшоў з разборкамі, чаму яго не надрукавалі і пасля размовы выхапіў нож, цэліў у горла, трапіў па шчацэ. Дастаткова доўга спынялі крывацёк. Ён [Мікалай Бандарэнка] цяпер адыходзіць ад аперацыі. [Раней] пагроз не было», - паведаміла РБК дачка галоўнага рэдактара Мікалая Бандарэнкі Святлана Сундукова.

Апошнія навіны