BE RU EN

Трамп: Японія хоча купіць 105 новых стэлс-знішчальнікаў пятага пакалення

  • 27.05.2019, 20:08

Пасля куплі F-35 Японія будзе мець самы буйны флот самалётаў гэтай мадэлі з усіх хаўруснікаў ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распавёў пра намеры Японіі заключыць кантракт на пастаўку 105 знішчальнікаў-невідзімак пятага пакалення F-35 Lightning ll, піша tut.by са спасылкай на defense-blog.

Пра гэта Трамп распавёў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ.

Ён таксама дадаў, што пасля куплі F-35 Японія будзе мець самы буйны флот самалётаў гэтай мадэлі з усіх хаўруснікаў ЗША.

Упершыню японскі ўрад размясціў замову на 42 адзінкі F-35A ў снежні 2011 года. У снежні 2018 года замова была абноўленая, і паведамлялася, што Токіа жадае замовіць яшчэ 63 самалёты.

Апошнія навіны