BE RU EN

Відэафакт: Украінскі ракетны комплекс «Няптун» прайшоў агнявыя выпрабаванні

  • 27.05.2019, 19:49

Выпрабаванні прайшлі на адным з вайсковых палігонаў у Адэскай вобласці.

На адным з вайсковых палігонаў у Адэскай вобласці ракетны комплекс «Няптун» прайшоў агнявыя выпрабаванні, падчас якіх правяралася праца цэлага шэрагу новаўвядзенняў у канструкцыю крылатай ракеты Р-360.

Між іншым, яна атрымала новую галоўку саманавядзення, якая дазваляе захопліваць цэлі ва ўмовах складанага манеўравання, а таксама новы стартавы рухавік, крылы і рулі большай плошчы.

Акрамя таго, у крылатай ракеце была замененая частка электронных і лічбавых сістэм, якія павінны забяспечыць яе працу ў складаных умовах. Усё гэта дазваляе ёй абысці зоны супрацьпаветранай абароны праціўніка і знішчыць цэль у тыле ворага нечаканым ударам, паведамілі 27 траўня ў «Украбаронпраме».

Апошнія навіны