BE RU EN

Гурэнка можа ўзначаліць менскае «Дынама»

  • 27.05.2019, 18:41

Разглядаюцца і іншыя кандыдатуры.

Беларускі спецыяліст Сяргей Гурэнка можа ўзначаліць менскае «Дынама», паведамляе by.tribuna.com.

46-гадовы трэнер ужо двойчы ўзначальваў сталічны клуб. У студзені 2019 спецыяліст пакінуў каманду, якую прыняў Раман Піліпчук. Пад кіраўніцтвам Гурэнкі «Дынама» ў мінулым сезоне заняло трэцяе месца.

Гурэнка наведаў нядаўні матч менчукоў з «Іслаччу» (1:0) у кампаніі Сяргея Амельянчука, які ўваходзіў у штаб спецыяліста ў «Дынама».

У размове з карэспандэнтам pressball.by Гурэнка не пацвердзіў гэтую інфармацыю. Паводле звестак pressball.by, на пасаду настаўніка «Дынама» разглядаюцца і іншыя кандыдатуры.

Апошнія навіны