BE RU EN

Лаўроў: Масква і Менск паглыбляюць каардынацыю ў сферы замежнай палітыкі

  • 27.05.2019, 18:07

Кіраўнік МЗС РФ нагадаў Макею пра пасланне Пуціна.

Расея і Беларусь працягваюць паглыбляць супрацоўніцтва і каардынацыю ў знешнепалітычнай сферы, паведамляе ТАСС.

Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, адкрываючы перамовы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

Міністр нагадаў пра пасланне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Федэральнаму сходу, у якім ён заявіў, між іншым, што ў Маскве ўважаюць «правільным актыўна паглыбляць узаемадзеянне ў рамках «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі, у тым ліку больш цесную каардынацыю ў знешнепалітычнай сферы». «Чым мы і займаемся, паглыбляючы супрацоўніцтва па даручэнні двух прэзідэнтаў», - падкрэсліў Лаўроў.

«Што датычыцца ўзаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, то яно традыцыйна цеснае, давернае», - адзначыў ён.

Апошнія навіны