У Крупскім раёне егеру стрэлілі ў галаву
- 27.05.2019, 13:00
Ён шпіталізаваны ў цяжкім стане.
Выпадак адбыўся вечарам 26 траўня, паведамілі nn.by у СК.
Інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і егер Крупскага падраздзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў знаходзіўся ў лесе ля вёскі Вялікія Жаберычы, дзе яму сустрэўся мужчына з паляўнічай стрэльбай у руках.
Пасля просьбы паказаць дакументы на зброю мужчына стрэліў з паляўнічай стрэльбы ў галаву егеру.
Стралок з месца злачынства ўцёк, але быў затрыманы супрацоўнікамі УУС Менскага аблвыканкама.
Распачатая крымінальная справа паводле артыкула «замах на забойства».
Пацярпелы шпіталізаваны ў цяжкім стане, знаходзіцца ў рэанімацыі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Менскага аблвыканкама Сяргей Баська.
Следчымі супольна з супрацоўнікамі міліцыі і экспэртамі праведзены агляд месца здарэння. Канфіскаваныя стрэляная гільза, патрон ды іншыя рэчавыя довады. Прызначаны шэраг экспэртыз.