Стала вядома, хто будзе прадстаўляць Літву ў Еўрапарламенце
- 27.05.2019, 10:40
Мандаты атрымліваюць прадстаўнікі сямі партый.
Адразу пасля поўначы Выбаркам Літвы прадставіў першыя вынікі выбараў у Еўрапарламент (ЕП). Неўзабаве высветліліся і канкрэтныя прозвішчы людзей, якія паедуць у ЕП. Некаторым цяперашнім еўрапарламентарыям давядзецца шукаць працу, паведамляе delfi.lt.
Усяго на выбарах у ЕП удзельнічалі 16 спісаў. Выбралі 11 еўрапарламентарыяў. Ужо вядомыя вынікі з усіх 1972 участкаў.
Перамаглі:
Звяз бацькаўшчыны - Хрысціянскія дэмакраты Літвы - 3 мандаты
Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя - 2 мандаты
Літоўскі звяз сялян і зялёных - 2 мандаты
Партыя працы - 1 мандат
Грамадскі камітэт "Цягнік Аўшры Малдэйкенэ" - 1 мандат
Блок Вальдэмара Тамашэўскага - кааліцыя Звяз хрысціянскіх сем'яў і Расейскага альянсу - 1
Мандат Рух лібералаў - 1 мандат
Гэта значыць, што ў ЕП паедуць кансерватары Людас Мажыліс, Андрус Кубілюс, Раса Юкнявічэне, сацыял-дэмакраты Вілія Блінкявічутэ, Юозас Алекас, "сяляне" Броніс Ропе і Шарунас Марчулёніс, "працаўнік" Віктар Успаскіх, ліберал Пятрас Аўштравічус, лідар грамадскага камітэта "Цягнік Аўшры Малдэйкенэ" - Малдэйкенэ і лідар кааліцыі Блок Вальдэмара Тамашэўскага - Тамашэўскі.
Без месца ў ЕП застаюцца цяперашнія еўрапарламентарыі Антанас Гуога, Раландас Паксас, Лайма-Люцыя Андрыкенэ і Валянцінас Мазуроніс. Яшчэ два цяперашніх еўрапарламентарыі Зігмантаса Балчытыс і Альгірдас Саўдаргас у выбарах не ўдзельнічалі.