BE RU EN

Зяленскі заклікаў не ўжываць захады супраць мітынгоўцаў без правапарушэнняў

  • 26.05.2019, 20:44

Прэзідэнт Украіны заявіў, што ён не баіцца крытыкі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў паліцыянтаў не рабіць захадаў супраць палітычных пратэстоўцаў, калі яны не парушылі правапарадак. Пра гэта ён напісаў у сваім «Фэйсбуку» на фоне інфармацыі аб затрыманні праваахоўнікамі двух мітынгоўцаў, якія патрабавалі ягонага імпічмэнту.

Са слоў Зяленскага, інфармацыя шэрагу СМІ аб затрыманні не пацвердзілася, аднак ён папрасіў супрацоўнікаў паліцыі дзейнічаць на мітынгах «мякчэй».

«Заклікаю МУС не рабіць захадаў супраць палітычных пратэстоўцаў, калі людзі не парушаюць правапарадак. Крытыкі не баюся», - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт дадаў, што паводле гэтага факту ў міністэрстве правядуць службовую праверку.

Апошнія навіны