BE RU EN

Лукашэнка пра базар Ждановічы: Горш, чым у тым калгасе, дзе мы былі

  • 26.05.2019, 20:35

Дыктатар параўнаў менскі базар з калгасам з «бруднымі каровамі».

Адбылося гэта ў пятніцу 24 траўня, калі Лукашэнка аб'ехаў МКАД у якасці пасажыра аўтобуса, піша «Салiдарнасць».

Калі дайшло да крытыкі базару, тэлеканал ОНТ паведаміў у сюжэце: «А вось за працу ў навядзенні парадку ўзяліся пакуль не ўсё: мы свядома не назавем базар, пра які выказаўся прэзідэнт, каб не расслабляліся ўсе ўладальнікі гандлёвых плошчаў».

ФОТА: ONT.BY

Аднак, мяркуючы з кадраў тэлеканала, гаворка ішла пра базар «Ждановічы».

ФОТА: ONT.BY

- Ну ты паглядзі на гэты базар. Ну што гэта такое ?! Ну ты паглядзі, які вэрхал тут. Ну чыгунка, трэба падумаць, што тут зрабіць. Але гэта ж горш, чым у тым калгасе, дзе мы былі.

Напэўна, пад «тым самым калгасам» Лукашэнка меў на ўвазе ферму «Сліж» у Шклоўскім раёне, дзе ён скрытыкаваў чыноўнікаў за «брудных кароў».

Апошнія навіны