BE RU EN

У Брытаніі яшчэ адзін палітык абвесціў пра жаданне стаць прэм'ерам

  • 26.05.2019, 17:01

Ён стаў ужо восьмым кандыдатам на пасаду прэм'ера Брытаніі пасля адстаўкі Мэй.

Брытанскі міністр аховы навакольнага асяроддзя Майкл Гоўв абвесціў пра свой намер стаць прэм'ер-міністрам краіны пасля адстаўкі Тэрэзы Мэй. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на Reuters.

Як паведамляецца, падчас свайго выступу перад прэсай у нядзелю, 26 траўня, Гоўв пацвердзіў, што збіраецца змагацца за пасаду лідара кіроўнай Кансерватыўнай партыі і прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі.

Гоўв адзначыў, што гатовы аб'яднаць Кансерватыўную і Юніянісцкую партыі і рэалізаваць выхад Брытаніі з Еўрапейскага Звязу (Brexit).

"Я веру, што гатовы аб'ядноўваць Кансерватыўную і Юніянісцкую партыі, гатовы выступіць за Brexit і гатовы ўзначаліць гэтую вялікую краіну", – заявіў міністр.

Такім чынам, Гоўв стаў восьмым кандыдатам на пасаду прэм'ера Брытаніі і лідара кансерватараў пасля адстаўкі Мэй.

Нагадаем, раней былы міністр у пытаннях Brexit Дамінік Рааб і былая лідарка Палаты супольнасцяў Андрэа Лідсам заявілі, што будуць змагацца за пасаду прэм'ер-міністра краіны і лідара Кансерватыўнай партыі.

Апошнія навіны