BE RU EN

Экалагічная катастрофа ў Валожынскім раёне: рака змяніла колер

  • 26.05.2019, 13:37

У раку Валожынку патрапілі адкіды з помпавай станцыі.

Экалагічная катастрофа ў Валожынскім раёне: у маленькую раку Валожынку патрапілі адкіды з помпавай станцыі, перадае euroradio.fm.

Як паведамляе ОНТ, вада ў рацэ стала малочнага адцення і мае з'едлівы пах, а прыбярэжная трава пакрылася жоўтай плёнкай. Камунальныя службы занадта позна выявілі праблему.

Прычынай здарэння стала аварыя на помпавай станцыі, праз якую адкіды трапілі ў ваду без ачысткі праз аварыйны скід. Пад пагрозай забруджвання не толькі Валожынка, але таксама Іслач, у якую ўпадае гэтая рака. Брудныя рэчывы могуць трапіць і ў Нёман праз Іслач.

Валожынскаму камунальнаму прадпрыемству выставілі штраф, шкода навакольнаму асяроддзю ацэненая на 33 тысячы рублёў.

Узровень забруджвання вады пакуль не называюць. Вядуцца даследаванні пробаў.

Апошнія навіны