Упершыню ў гісторыі беларуску абралі ў склад выканкама ФІБА-Еўропа
- 26.05.2019, 13:03
Усяго на месцы прэтэндавалі 38 кандыдатаў.
На генеральнай асамблеі Міжнароднай федэрацыі баскетбола (FIBA) у Еўропе ў Мюнхене адбыліся выбары кіроўных органаў арганізацыі, паведамляе афіцыйны сайт БФБ.
Генеральная сакратарка і выканаўчая дырэктарка Беларускай федэрацыі баскетбола Настасся Марыніна выбраная ў склад выканкама ФІБА Еўропа. Усяго на 23 месцы прэтэндавалі 38 кандыдатаў, Марыніна набрала 10-ю колькасць галасоў - 36.
Упершыню ў гісторыі айчыннага баскетбола Беларусь будзе прадстаўленая ў выканаўчых органах міжнароднай арганізацыі.
У асамблеі бралі ўдзел кіраўнікі 50 нацыянальных федэрацый кантынента, прэзідэнт ФІБА Арас Мураторэ, генеральны сакратар ФІБА Андрэас Загкліс, а таксама ганаровыя госці. Нашу краіну прадстаўляла дэлегацыя на чале са старшынём федэрацыі Максімам Рыжанковым.
Падчас выбараў прэзідэнтам ФІБА Еўропа пераабраны Тургай Дземірэль (Турцыя), скарбнікам - Карл Талер (Аўстрыя). У склад выканкама ўвайшлі 23 прадстаўнікі нацыянальных федэрацый.