BE RU EN

Расейцы ладзяцца вазіць нафту на «Нафтан» чыгункай

  • 25.05.2019, 18:59

Наваполацкі НПЗ спрабуюць заладаваць на 100%.

Расейцы ладзяцца вазіць нафту на «Нафтан» чыгункай. Гэта мае дапамагчы заладаваць магутнасці нафтаперапрацоўчага завода на 100%, інфармуе БелТА. Намеснік беларускага прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка распавёў пра тое, што расейская старана на працягу тыдня адпрацуе пастаўкі нафты чыгункай.

Як вядома, праблемы паўсталі ў красавіку пасля з'яўлення ў трубаправодзе "Дружба" тандэтнай нафты. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы вымушаныя былі знізіць заладоўванне сваіх магутнасцяў. Мазырскі НПЗ ужо забяспечаны якаснай нафтай, а вось для "Нафтана" часова даводзіцца шукаць альтэрнатыўныя варыянты. Ляшэнка адзначыў, што тэхнічныя магчымасці для прыймання нафты чыгункай ёсць.

Апошнія навіны