BE RU EN

ЧС у хакеі: Нацыянальная каманда Фінляндыі пакінула Расею без фіналу

  • 25.05.2019, 18:40

У фінале хакеісты з краіны Суомі згуляюць з пераможцам пары Чэхія - Канада.

Каманда Фінляндыі праткнулася ў фінал чэмпіянату свету-2019 у Славаччыне. У матчы 1/2 фіналу хакеісты з краіны Суомі нанеслі паразу камандзе Расеі - 1:0, паведамляе "Прессбол".

Пераможная шайба на рахунку форвард "Ёкерыта" Марка Антылы. Дэбютант чэмпіянатаў свету брамнік Кевін Ланкінэн зладзіў шат-аўт.

Расея - Фінляндыя - 0:1 (0:0, 0:0, 0:1)

Шайба: 0:1 - Антыла (Ёкіхар’ю, Ківіранта, 50.18).

У другім паўфінале канадцы будуць змагацца з камандай Чэхіі. Пачатак матча - а 20.15.

Апошнія навіны