BE RU EN

Прыхільнікі Гуайдо ўзялі пад кантроль будынак амбасады Вэнэсуэлы ў ЗША

  • 25.05.2019, 18:07

Барацьба за амбасаду ЗША працягвалася з сярэдзіны красавіка.

Барацьба за кантроль над будынкам амбасады Вэнэсуэлы ў ЗША паміж прыхільнікамі Нікаласа Мадуры і лідара апазіцыі Хуана Гуайдо працягвалася з сярэдзіны красавіка. 24 траўня паплечнікі легітымнага прэзідэнта выціснулі з будынка прыхільнікаў Мадуры, паведамляе "Гордон".

Пра гэта ў сваім Twitter 24 траўня паведаміў прадстаўнік Гуайдо ў ЗША Карлас Век’ё.

"Наша пасольства вольнае. Канец дыктатуры блізкі", - напісаў ён.

Барацьба паміж прыхільнікамі Мадуры і сіл апазіцыі ля амбасады ЗША доўжылася з сярэдзіны красавіка.

Апошнія навіны