BE RU EN

Паліва ў Беларусі даражэе 14-ы раз з пачатку года

  • 25.05.2019, 17:05

У 2019 годзе цэны на АЗС у Беларусі павялічыліся на 8,45%.

З 26 траўня ў Беларусі зноў змяняюцца раздробныя кошты аўтамабільнга паліва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

Раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну павялічацца на 1 капейку. З 26 траўня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 57 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 68 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 89 капеек, ДП - 1 рубель 68 капеек.

Гэта чатырнаццатае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошні раз кошт паліва змяняўся 19 траўня: бензін і дызельнае паліва падаражэлі на 1 капейку. З пачатку года кошты на АЗС у Беларусі павялічыліся на 8,45%.

Апошнія навіны