BE RU EN

У РФ пракаментавалі пастанову Міжнароднага трыбунала што да ўкраінскіх маракоў

  • 25.05.2019, 16:55

Рэакцыя краіны-агрэсара была вельмі млявай.

Міністэрства замежных спраў РФ пракаментавала пастанову Міжнароднага трыбунала ў марскім праве (МТМП) аб распараджэнні часовых мер па пазове Украіны.

Заява апублікаваная на сайце расейскага МЗС, паведамляе «Новое время».

«Падчас далейшага арбітражнага разбору мае намер (расейскі бок - рэд.) паслядоўна бараніць нашу пазіцыю, у тым ліку, адсутнасць у арбітражы юрысдыкцыі разглядаць гэтую сітуацыю ў святле згаданых вышэй абставін», - гаворыцца ў паведамленні.

Характэрна, што пытанне вызвалення ўкраінскіх маракоў не ўздымалася ў каментары.

Суд прыняў станоўчую пастанову і абавязаў Расею неадкладна вызваліць і вярнуць украінскія караблі (19 галасоў «за», 2 «супраць»). Вызваліць і вярнуць украінскіх маракоў (19 «за», 1 «супраць»).

Апошнія навіны