BE RU EN

Каля Валожына помпавая станцыя скінула ў раку хімікаты

  • 25.05.2019, 15:11

У Валожынскім раёне здарылася экалагічная катастрофа.

Праз аварыю помпавай станцыі ў раку Валожынка патрапілі хімічныя і арганічныя адкіды, вада пабялела, а прыбярэжная трава пакрылася жоўтай плёнкай. Акрамя таго, з'явіўся непрыемны пах.

Адходы трапілі ў мясцовую раку без ачысткі з прычыны аварыйнага скіду. Пад пагрозай забруджвання аказалася таксама рака Іслач, якая ў сваю чаргу ўпадае ў Нёман, паведамляе AНТ.

Пробы з розных участкаў Валожынкі паказалі, што гранічна дапушчальныя нормы забруджвальных рэчываў перавышаныя ў некалькі разоў.

За шкоду, нанесеную прыродзе аварыйным скідам у раку, Валожынскае камунальнае прадпрыемства заплаціць 33 тысяч рублёў штрафу.

Узровень забруджвання ракі афіцыйна пакуль не названы. Магчыма, ён стане вядомы пасля паўторнага даследавання.

Апошнія навіны