BE RU EN

Беларусь пасля дажджу: размытыя дарогі і «сплылыя» ходнікі

  • 25.05.2019, 12:30

Фота і відэа пятнічнай непагадзі.

Атмасферны фронт з Балтыкі прынёс у Беларусь дажджы і навальніцы. У пятніцу многія гарады і мястэчкі грунтоўна падтапіла.

У Маладзечне вуліца Вялікі Гасцінец ператварылася ў раку. «Відавочцы кажуць, што месцамі машыны былі напалову ў вадзе. Плавалі нумары. Многія аўто глухлі», – апісвае тое, што адбываецца, «Рэгіянальная газета».

У Наваполацку моцная залева прывяла да транспартнага калапсу на дарогах.

На Валожыншчыне пасля патопу дарогі ператварыліся ў бруднае месіва.

КРЫНІЦА: TUT.BY
КРЫНІЦА: TUT.BY
КРЫНІЦА: TUT.BY

А так пасля дажджу выглядала вуліца Леніна ў Рагачове.

КРЫНІЦА: TUT.BY
КРЫНІЦА: TUT.BY
КРЫНІЦА: TUT.BY

Белгідрамет, нагадаем, на другую палову пятніцы абвесціў у краіне штармавое папярэджанне праз навальніцы, град і шквалісты вецер.

Апошнія навіны