BE RU EN

Жыхары Нідэрландаў знялі «цягнік» са спадарожнікаў Ілана Маска

  • 25.05.2019, 11:56

Відовішча ўражвае.

Нідэрландскія назіральнікі зазнялі з Зямлі рух па арбіце "цягніка" з 60 спадарожнікаў сувязі Starlink кампаніі SpaceX Ілана Маска.

Спадарожнікі Starlink былі запушчаныя 24 траўня з амерыканскага касмадрома на мысе Канаверал з дапамогай ракеты-носьбіта Falcon-9.

Відэа начнога перамяшчэння ў космасе "цягніка" з 60 спадарожнікаў Starlink апублікаваў у Twitter жыхар Нідэрландаў Марка Лангбрук, піша ria.ru.

«Ух ты! Толькі што меў надзвычайны від на "цягнік" з спадарожнікаў SpaceX Starlink нада мною! Фантастычна!» – напісаў ён у Twitter.

Яшчэ адно начное відэа "цягніка" апублікаваў у Twitter іншы галандзец Сеес Баса.

Starlink – спадарожнікавая сетка наступнага пакалення, якая можа забяспечыць жыхароў Зямлі шырокапалосным доступам у інтэрнэт. Практычная рэалізацыя праекта распачалася 22 лютага 2018 года, калі ракета Falcon-9 вывела на арбіту два тэставыя спадарожнікі – Tintin-A і Tintin-B. Усяго Маск плануе запусціць блізу 12 тысячаў спадарожнікаў. SpaceX ацэньвала выдаткі на рэалізацыю праекта Starlink як 10 мільярдаў даляраў, але эксперты мяркуюць, што гэты лік заніжаны.

Апошнія навіны