BE RU EN

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя дажджы і навальніцы

  • 25.05.2019, 10:05

У суботу, 25 траўня, на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы, паветра прагрэецца да 25 градусаў.

Сіноптыкі таксама папярэджваюць грамадзянаў, што ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Паводле звестак Белгідрамета, сёння ў большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі па паўднёвым усходзе – моцныя дажджы. У некаторых раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходняга напрамку сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў другой палове дня складзе ад 19 да 25 градусаў.

У Менску сёння магчымы кароткачасовы дождж, навальніца (верагоднасць ападкаў складае 30–40%). Удзень будзе 21–23, увечары – 17–20 градусаў цяпла.

Апошнія навіны