BE RU EN

Трамп абвясціў пра адпраўку 1,5 тысячы салдат на Блізкі Усход

  • 24.05.2019, 21:09

Прэзідэнт ЗША назваў адпраўку амерыканскіх вайскоўцаў ахоўнай мерай.

У канфлікце з Іранам адміністрацыя ЗША накіроўвае ў рэгіён дадатковы кантынгент амерыканскіх войскаў. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што на Блізкі Усход перакідваюцца блізу 1,5 тысячы салдат у якасці ахоўнай меры, паведамляе DW.

«Мы хочам мець абарону на Блізкім Усходзе. Мы збіраемся адправіць параўнальна невялікую колькасць вайскоўцаў пераважна ў мэтах абароны», - сказаў ён у пятніцу, 24 траўня, у Вашынгтоне перад ад'ездам у Японію, куды ён адправіўся з візітам.

Прэзідэнт ЗША ізноў абвінаваціў кіраўніцтва Ірана ў распаўсюдзе тэрору ва ўсім свеце, падкрэсліўшы, што нельга дапусціць, каб Тэгеран займеў ядзерную зброю. Адначасова Трамп выказаў сумнеў у тым, што Іран хоча ваяваць з ЗША.

Апошнія навіны