BE RU EN

Беларускія мусульмане просяць аднавіць мячэць у Ляхавічах

  • 24.05.2019, 20:31

Мячэць была знішчаная ў гады СССР.

Як стала вядома «Нашай Ніве», беларускія мусульмане звярнуліся да ўладаў з просьбай дазволіць аднавіць знішчаную мячэць у Ляхавічах.

Адпаведны зварот накіраваны да ўпаўнаважанага паводле справы рэлігіі Леаніду Гуляку.

Інфармацыю пацвердзіў муфтый Духоўнага ўпраўлення мусульман Беларусі Алі Варановіч

«Сапраўды, у Ляхавічах некалі была мячэць, за саветамі яе разабралі - проста на дошкі. Таму мы нават не прэтэндуем на тое, каб пабудаваць нешта новае, мы хочам аднавіць старое, толькі што з новых матэрыялаў. Дарэчы, нават тое месца, дзе стаяла мячэць, яно цяпер занятае - прыватная ўласнасць. Таму мы просім дазволу аднавіць яе ў канцы вуліцы. Абшчына мусульман у Ляхавічах дзе 40 чалавек, але побач і Баранавічы - там з пару соцень. Таму, калі будзе дазвол, туды будзе каму хадзіць, грошы на пабудову мы збяром. Дарэчы, тая вуліца, на якой мы хочам аднавіць мячэць, раней і называлася - Татарская», - сказаў Алі Варановіч.

Са слоў муфтыя, улады зацягваюць з выдачай дазволу на будаўніцтва - прайшло ўжо некалькі месяцаў з часу першай падачы.

ТАК ВЫГЛЯДАЛА ЗГАДАНАЯ МЯЧЭЦЬ, ФОТА З САЙТА www.radzima.org

Апошнія навіны