BE RU EN

Беларусь назвала тэрмін выцяснення «бруднай нафты» назад у РФ

  • 24.05.2019, 20:16

Дарожная карта па выцясненні няякаснай нафты з тэрыторыі Беларусі была канчаткова ўзгодненая 23 траўня.

Беларусь пачне працэдуру выцяснення няякаснай нафты з трубаправода «Дружба» ў бок Расеі на наступным тыдні.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румаc паводле вынікаў сустрэчы з кіраўніком урада Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым у Менску, паведамляе ТАСС.

Са слоў беларускага прэм'ера, гэта павінна пачацца ў панядзелак-аўторак, 27-28 траўня.

«Даслоўна з панядзелка-аўторка пачнецца выдушванне некандыцыйнай нафты ў бок Расеі, такім чынам вызваліцца пуцеправод у бок Заходняй Еўропы», - сказаў Румас у эфіры беларускага тэлеканалу АНТ.

Паводле звестак БелТА, беларуска-расейская дарожная карта па выцясненні няякаснай расейскай нафты з тэрыторыі Беларусі была канчаткова ўзгодненая 23 траўня.

Румас таксама сказаў, што падчас перамоў Расея пацвердзіла сваю гатоўнасць развязваць пытанні па выплаце кампенсацый Беларусі праз сітуацыю з пастаўкамі няякаснай расейскай нафты.

«Што тычыцца кампенсацыі, у падпісаным учора пратаколе таксама ёсць гэты пункт. Бакам неабходна час, каб ацаніць шкоду, якую нанесла некандыцыйная нафта тэхналагічным устаноўкам на Мазырскім НПЗ. ...> Яшчэ раз сёння было пацверджанае, што расейскі бок гатовы развязваць пытанні кампенсацыі», - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада (цытата паводле БелТА).

Апошнія навіны