BE RU EN

Нафта даражэе, але гэты тыдзень можа стаць горшым за год

  • 24.05.2019, 19:01

Кошты «чорнага золата» засталіся на шляху да самага вялікага тыднёвага спаду сёлета.

Пасля двух сесій з адмоўнай дынамікай кошты нафты выраслі да $69 за барэль, але засталіся на шляху да самага вялікага тыднёвага спаду сёлета, знаходзячыся пад ціскам запасаў, якія растуць, і трывог з нагоды запаволення сусветнай эканомікі, паведамляе Reuters.

Ф'ючэрсы на Brent выраслі на 0,19% да $67,95 за барэль да 17.33 паводле Менску.

Ф'ючэрсы на амерыканскую лёгкую нафту WTI выраслі на 0,27% да $58,17 за барэль.

Запасы нафты ў ЗША выраслі на мінулым тыдні на 4,7 мільёна барэляў да 476,8 мільёна барэляў, дасягнуўшы самага высокага ўзроўню з ліпеня 2017 года, паведаміла агенцтва EIA ў сераду.

На кошты таксама паўплываў непакой з нагоды магчымага паглыблення гандлёвага канфлікту паміж ЗША і Кітаем.

Тым не менш, скарачэнне здабычы нафты - як добраахвотнае, так і выкліканае санкцыямі ЗША - падтрымлівае мінімальны ўзровень коштаў, і некаторыя аналітыкі ўважаюць, што рынак адновіцца.

Апошнія навіны