BE RU EN

СМІ: Партыю Пятра Парашэнкі чакае перайменаванне

  • 24.05.2019, 14:25

Украінская партыя «Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць» правядзе рэбрэндынг.

Ва Украіне палітычная партыя «Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць» мае намер правесці рэбрэндынг і змяніць сваю назву на «Еўрапейскую салідарнасць», паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Україна» крыніца ў партыі.

«Новая назва партыі «Еўрапейская салідарнасць», - сказала агенцтву крыніца ў партыі ў пятніцу.

Як паведамлялася, партыя «Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць»правядзе чарговы з'езд 31 траўня. А ў пятніцу, 24 траўня, праходзіць так званы «тэхнічны з'езд», прысвечаны выбарам у аб'яднаныя тэрытарыяльныя грамады.

Апошнія навіны