BE RU EN

У МНС назвалі прычыну пажару ў будынку завода «Гарызонт»

  • 24.05.2019, 13:33

З будынка эвакуявалі 78 чалавек.

У чацвер, 23 траўня, гарэў будынак заводу «Гарызонт» на праспекце Машэрава, 11. А 14.31 у МНС паведамілі аб пажары, ратавальнікам удалося яго лакалізаваць а 14.59, ліквідаваць - а 15.26.

Прычына здарэння - парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў. Напярэдадні на тэхнічным паверсе (паміж першым і другім паверхамі) дэмантавалі корабы вентыляцыі. Пры гэтым праводзілі агнявыя работы, супрацьпажарныя патрабаванні ў якіх і парушылі, тлумачыцца на сайце МНС Менска.

З будынка эвакуявалі 78 чалавек, на месцы працавала 10 пажарных машын. Ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны