BE RU EN

«Зеніт» зацікавіўся брамнікам БАТЭ

  • 24.05.2019, 11:16

Рынкавая трансфэрная вартасць брамніка складае мільён еўраў.

Як стала вядома «Чэмпіянату», пецярбуржскі «Зеніт» цікавіцца брамнікам БАТЭ Дзянісам Шчарбіцкім.

23-гадовы брамнік з'яўляецца выхаванцам дзіцячай школы менскага МТЗ-РІПА. У 2014 годзе ён перайшоў у другую каманду БАТЭ. У складзе юнацкай каманды клуба выступаў у Лізе УЕФА. У асноўным складзе клуба з Барысава ён дэбютаваў у 2016 годзе. З наступнага года стаў асноўным брамнікам каманды. У тым жа годзе быў прызнаны найлепшым галкіперам краіны. У 2018 годзе ён правёў першы матч за нацыянальную каманду Беларусі.

У гэтым сезоне на клубным узроўні Шчарбіцкі ўзяў удзел у 22 матчах і прапусціў 23 галы. У студзені ён падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з клубам.

Рынкавая трансфэрная вартасць брамніка складае 1 мільён еўраў.

Апошнія навіны