BE RU EN

Фотафакт: Алігатар плавае на надзіманым матрацы ў форме алігатара

  • 24.05.2019, 11:08

Смяхотны выпадак адбыўся ў Флорыдзе.

Амэрыканская сям'я адправілася ў адпачынак у Флорыду, дзе стала сведкамі незвычайнага відовішчак: алігатар залез у басейне на надзіманага алігатара, піша upi.com.

Сям'я Джэйкабсаў з штата Джорджыі арандавала дом з басэйнам. Першапачаткова мясцовы алігатар зацікавіўся сабакам гасцей, але сабаку здолелі схаваць. Але на наступны дзень яны выявілі алігатара ў басейне.

Турысты выклікалі спецыялістаў, якія злавілі рэптылію і выпусцілі яе на волю.

Апошнія навіны