BE RU EN

Лукашэнка нанёс яшчэ адзін удар па інвестыцыйным клімаце Беларусі

  • 24.05.2019, 10:51

Дыктатар распавёў чыноўнікам, як паводзіцца з інвестарамі.

Лукашэнка 24 траўня падчас азнаямлення з упарадкаваннем і развіццём тэрыторый, прылеглых да колавай аўтадарогі вакол Менска, даручыў больш актыўна развіваць МКАД і прыдарожныя адцінкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Лукашэнка падкрэсліў, што да інвестараў, якія зрываюць свае абавязанні, трэба ўжываць жорсткія санкцыі.

«Хачу папярэдзіць: калі з інвестарам дамовіліся, ён павінен выконваць свае абавязанні. Калі не – маюць быць жорсткія санкцыі. А то ў нас так: калі не выйшла, давайце пойдзем да Лукашэнкі - перапрафілюем. Годзе займацца гэтым перапрафіляваннем. Не зрабіў - будзь ласкавы несці адказнасць», - сказаў ён.

Ён адзначыў, што тэрміны будаўніцтва і надворнага ўпарадкавання аб'ектаў ні ў якім разе не маюць перавышаць трох гадоў.

«Гэта тычыцца і дамоў, і іншых аб'ектаў, якія будуем. Што гэта за справа: вёска як вёска, вуліца як вуліца - не, нейкі інвестар узяў зямлю і разгарнуў будоўлю на пяць-сем гадоў. Машыны туды едуць - пыл, бруд. Гэта ненармальна. Калі ты хочаш пабудаваць дом або нейкі аб'ект - калі ласка, вось табе дзялянка, ты падрыхтуйся для таго, каб можна было будаваць (перш за ўсё фінансава), і максімум за тры гады пабудуй аб'ект, зрабі ўпарадкаванне. Унутры можаш нават не рабіць - гэта твая справа. Галоўнае, каб знадворку было нармальна, упарадкавана і людзям не перашкаджала», - сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, стасункі дыктатара з замежнымі інвестарамі складваліся вельмі дрэнна, што шкодзіла інвестыцыйнаму клімату Беларусі.

Кагадзе Лукашэнка без суда забраў ва ўкраінскага інвестара «Матор Січ» Аршанскі авіярамонтны завод.

Сярод гучных спраў, звязаных з інвестарамі - гісторыя «Мотавела», падчас якой турэмны тэрмін атрымаў уладальнік завода і прадстаўнік аўстрыйскага інвестара ATEC Investment Аляксандр Мураўёў.

Апошнія навіны