BE RU EN

Менск перадаў Маскве агрэман на прызначэнне пасла Расеі

  • 23.05.2019, 19:10

У найбліжэйшы час Дзмітрый Мезенцаў прыбудзе ў Беларусь.

Менск выканаў усе неабходныя фармальнасці для прызначэння амбасадара Расеі ў краіне, уключаючы перадачу агрэману. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БелТА.

Ён адзначыў, што правядзе сустрэчу з новым амбасадарам Дзмітрыем Мезенцавым, як толькі ён прыедзе ў Беларусь. На сустрэчы Мезенцаў павінен будзе ўручыць копію даверчых грамат, удакладніў кіраўнік МЗС.

Апошнія навіны