BE RU EN

Актывістка Анастасія Шаўчэнка ўзнагароджаная прэміяй Фонду Барыса Нямцова

  • 23.05.2019, 18:07

Прэмія была ўручаная растоўскай актывістцы за смеласць у абароне дэмакратычных каштоўнасцяў.

Растоўская актывістка «Адкрытай Расеі» Анастасія Шаўчэнка, абвінавачаная паводле справы аб рабоце «непажаданых арганізацый», узнагароджаная прэміяй Фонду Барыса Нямцова 2019 года.

Пра гэта паведаміў старшыня фонду Уладзімір Кара-Мурза-малодшы.

Прэмія была ўручаная з фармулёўкай «за смеласць у абароне дэмакратычных каштоўнасцяў». Узнагарода будзе ўручаная прадстаўніку Шаўчэнкі 12 чэрвеня на цырымоніі ўзнагароджання.

Сярод намінантаў былі кіраўнік карэльскага аддзялення «Мемарыялу» Юрый Дзмітрыеў, кіраўнік «Левада-цэнтра» Леў Гудкоў, кіраўнік грозненскага «Мемарыялу» Аюб Ціціеў, арыштаваны 75-гадовы навуковец Віктар Кудраўцаў, апазіцыйныя палітыкі Аляксей Навальны і Ілля Яшын, былы мэр Екацярынбурга Яўген Ройзман, старшыня «Камітэта супраць катаванняў» Ігар Каляпін, актывіста Пётр Вярзілаў.

23 студзеня 2019 года ў дачыненні да сябра рады руху «Адкрытая Расея» Анастасіі Шаўчэнкі была распачатая першае ў Расеі крымінальная справа паводле артыкула «Дзейнасць непажаданай арганізацыі». Шаўчэнцы ставяць у віну два эпізоды: удзел у палітычных дэбатах і арганізацыю семінара для кандыдатаў у дэпутаты. 15 сакавіка суд падоўжыў ёй хатні арышт на тры месяцы. Раней Шаўчэнка заявіла пра намер вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах у гарадскую думу Растова-на-Доне.

Апошнія навіны