BE RU EN

Прапагандыст Салаўёў адмовіўся ад дуэлі

  • 23.05.2019, 15:43

Расейскі прапагандыст не прыняў выклік журналіста з Краснадара.

Расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у двубоі супраць краснадарскага журналіста Кірыла Гур'ева, які абурыўся тым, што Салаўёў назваў «нячысцікамі» праціўнікаў будаўніцтва храма ў Екацярынбургу, паведамляе lenta.ru.

«Як толькі вы каму-небудзь кажаце «так», у вас выбудоўваецца чарга ў сотні, калі не ў тысячы ахвотных праславіцца. Мала таго, як толькі вы каго-небудзь пальцам краняце, на вас у суд пададуць», - мяркуе вядоўца.

Ён мяркуе, што Гур'еў жадае праславіцца з ягонай дапамогай. Ён дадаў, што «гэта добра вядомая тэхналогія», у рамках якой чалавек выбірае знакамітасць і прадпрымае ў дачыненні да яе «ўвесь набор гэтых дзеянняў». «Бачыце, усе нашы СМІ з радасцю гэтую тэму падхапілі, так што тэхналогія працуе», - адзначыў Салаўёў.

Апошнія навіны