BE RU EN

Зяленскі: УСУ павінны стаць на адзін узровень з найлепшымі войскамі свету

  • 23.05.2019, 13:22

Прэзідэнт Украіны распавёў пра задачы новага кіраўніка Генштаба УСУ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі чакае ад кіраўніка Генштаба УСУ Руслана Хомчака ўкаранення заходніх стандартаў у войску.

Пра гэта прэзідэнт напісаў у Twitter, паведамляе nv.ua.

«Чакаю, што з прыходам генерала Хомчака ў нашым войску будзе штодня заставацца ўсё менш савецкага, на справе будуць укараняцца заходнія стандарты. Узброеныя сілы Украіны павінны стаць на адзін узровень з найлепшымі войскамі свету», - напісаў Зяленскі.

21 траўня прэзідэнт Зяленскі прызначыў кіраўніком Генштаба УСУ генерала Руслана Хомчака.

Іншым указам ён звольніў з гэтай пасады генерала войска Віктара Мужэнку.

Хомчак ужо анансаваў кадравыя змены ў Генштабе.

Генерал-лейтэнант Хомчак - удзельнік вайны на Данбасе, экс-начальнік штаба Наземных войскаў УСУ (2016-2017 гады).

З лютага 2017 года і да прызначэння начальнікам Генштаба УСУ займаў пасаду галоўнага інспектара Міністэрства абароны.

Апошнія навіны