BE RU EN

Алесь Яўсеенка: Трагедыю ў Магілёве выкарыстоўвалі, каб узяць пад кантроль цыганскую суполку

  • 23.05.2019, 12:29

Беларуская дзяржава ўхіляецца ад пытання інтэграцыі ромаў у грамадства.

«Улады выкарыстоўвалі трагедыю ў Магілёве, каб узяць пад кантроль цыганскую суполку», - так мяркуе прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Гомелі, праваабаронца Алесь Яўсеенка, паведамляе «Радыё Рацыя».

Са слоў актывіста, раней прадстаўнікі народа рома былі пад пільным наглядам міліцыі:

- Гэтыя выпадкі пераследу былі і раней. Цыган затрымлівалі на вакзале. Яны жывуць каля горада і цягніком ездзяць. Даслоўна месяц таму затрымлівалі. Не хочаш, каб затрымалі, ідзі з вакзала, - кажа ім транспартная міліцыя. Атмасфера наэлектрызаванасці ў дачыненні да ромаў існавала. А цяпер проста спускавы кручок спрацаваў. І пайшло.

Алесь Яўсеенка ў межах сваёй праваабарончай дзейнасці шматкроць дапамагаў і кансультаваў гомельскіх цыганоў у розных справах і прадстаўляў іх інтарэсы ў судовых працэсах. Са слоў праваабаронцы, на сёння беларуская дзяржава ўхіляецца ад пытання інтэграцыі ромаў у грамадства.

Апошнія навіны