BE RU EN

«Няхай той амапавец жыве і ведае, што ён чалавека забіў»

  • 23.05.2019, 10:19

Уварванне ў дом узброеных амапаўцаў у вёсцы Грабянёва стала прычынай заўчаснай смерці Лідзіі Юрчанкі.

Уварванне ў хату ўзброеных амапаўцаў, абразы і пагрозы сталі прычынай заўчаснай смерці 67-гадовай Лідзіі Юрчанкі.

Так мяркуюць ейныя суседзі ромы, якія жывуць у паселішчы Грабянёва. Пасля смерці інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча магілёўская міліцыя правяла сапраўдную аблаву і затрымала каля сотні грамадзян, паведамляе «Белсат».

Пра пагрозы, прыніжэнні і абразы, якія рэгулярна чуюць ад сілавікоў беларускія цыганы, распавёў сусед памерлай Пётр Язэпчук.

«Мы такія ж беларусы, як і яны, Мы тут нарадзіліся і жывём сотню гадоў. Чаму такое стаўленне? Усё пачалося гады 2-3 таму. Яны пачалі паволі наступаць, пачалі нас вазіць «на адбіткі». Сказалі – такі закон. Закон жа для ўсіх, правільна? І для беларусаў, і для цыганоў, і для габрэяў… Мы згадзіліся ўсе, паехалі, здалі адбіткі (пальцаў). Чаго баяцца, калі мы не крымінальныя людзі? І пачалі нас па пяць разоў цягаць, рабіць ім няма чаго, ускакваюць а 5 раніцы і пачынаюць! Па 10 разоў на год правяраюць дакументы ў адных і тых жа…»

Апошнія навіны