BE RU EN

Арына Сабаленка: Я рада, што знайшла сваю гульню на грунце

  • 22.05.2019, 21:52

Беларуска выйшла ў чвэрцьфінал на турніры WTA ўпершыню з канца студзеня.

Арына Сабаленка падвяла вынік мачта супраць Лаўру Зігемунд (99) (6:3, 6:4), паведамляе «Трибуна».

«Я рада, што знайшла сваю гульню на грунце, і, спадзяюся, што змагу гуляць таксама на працягу доўгага часу. Сёння быў выдатны матч, і мы абедзве паказалі выдатны тэніс. Я рада, што змагла перамагчы.

Калі вы саступаеце шмат матчаў, вам няма чаго страчваць. Вы робіце ўсё, што можаце, і гэта ўсё», - сказала Сабаленка.

Адзначым, што Сабаленка выйшла ў адзіночны чвэрцьфінал WTA ўпершыню з канца студзеня. 21-гадовая беларуска саступіла шэсць з дзесяці праведзеных матчаў, у тым ліку тры апошнія перад прыездам у Страсбург. На гэтым тыдні дзейная чэмпіёнка трох турніраў выпала з топ-10.

Апошнія навіны