BE RU EN

У кіраўніка акупаванага Крыма Аксёнава знайшлі шыкоўную нерухомасць у Маскве

  • 22.05.2019, 21:10

На такую кватэру крымчаніну давялося б збіраць тысячу гадоў.

Расейскі кіраўнік акупаванага Крыма Сяргей Аксёнаўлетам 2014 года аформіў на сваю цешчу Людмілу Дабрыню кватэру за 400 млн расейскіх рублёў у элітным раёне Масквы на Прачысценскай набярэжнай. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні расейскага інтэрнэт-выдання The Insider.

Паводле выпісу з Расрэестра, на які спасылаецца СМІ, на Дабрыню аформленая кватэра плошчай 234 м², размешчаная ў ЖК Barkli Plaza на Прачысценскай набярэжнай у Маскве. У гэтым жа доме да арышту жыў палкоўнік Дзмітрый Захарчанка, у якога знайшлі 8,5 млрд расейскіх рублёў гатоўкай пры вобшуку.

Паводле звестак аўтара матэрыялу Сяргея Яжова, на такую кватэру ў Маскве жыхару паўвострава з сярэднім заробкам давялося б збіраць тысячу гадоў.

«Апартаменты прадаюцца з чыставым аздабленнем і дызайнерскімі інтэр'ерамі. У пад'ездах комплексу ўстаноўлены бясшумныя фінскія ліфты. Унутраная прыдамавая тэрыторыя вытанчаная і з фантазіяй упрыгожаная кветкамі і зялёнымі насаджэннямі. Комплекс знаходзіцца пад кругласутачнай аховай і відэаназіраннем», - гаворыцца ў рэкламнай брашуры ЖК Barkli Plaza.

Акрамя таго, згодна з дэкларацыяй, у карыстанні ў Аксёнава дом у Сімферопалі плошчай 577 м². Як высветліў The Insider, ён размешчаны на скрыжаванні Паляўнічага завулка і вул. Ліхога і таксама запісаны на цешчу кіраўніка Крыма Людмілу Дабрыню.

Апошнія навіны