BE RU EN

Перамога: жыхары Екацярынбурга абаранілі сквер

  • 22.05.2019, 19:41

Улады расейскага горада выключылі будаўніцтва храма ў скверы

У Расеі губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў прапанаваў выключыць сквер каля Тэатра драмы ў Екацярынбургу са спісу месцаў, дзе будзе пабудаваны храм. Ён патлумачыў такую пастанову вынікамі апытання УЦДГМ, паводле якіх 74 адсоткі гараджан супраць будаўніцтва храма ў цэнтры горада, паведамляе «Радио Свобода».

Губернатар заявіў, што звернецца да кіраўніка Екацярынбурга Аляксандра Высакінскага з просьбай не ўключаць сквер каля тэатра ў пералік месцаў пры правядзенні апытання. «Мы прайшлі гэты канфлікт, ён вычарпаны. Нам трэба будзе разам знайсці новае месца для храма», - напісаў чыноўнік на сваёй старонцы ў Інстаграме.

Паводле звестак УЦДГМ, толькі 10 адсоткаў мясцовых жыхароў падтрымалі будаўніцтва храма Святой Кацярыны. Як адзначаецца на сайце даследчага цэнтра, тэма выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Екацярынбургу - 94 працэнты насельніцтва горада чулі пра планы будаўніцтва сабора.

Нагадаем, у расейскім горадзе прайшлі беспрэцэдэнтныя па сваёй масавасці мітынгі, якія і вымусілі ўлады прыслухацца да голасу людзей.

Апошнія навіны