BE RU EN

Вядомая літоўская плыўчыха Рута Мейлуцітэ заканчвае кар'еру

  • 22.05.2019, 13:12

Алімпійская чэмпіёнка закончыла кар'еру ў 22 гады.

Літоўская алімпійская чэмпіёнка ў плаванні Рута Мейлуцітэ ў сераду абвясціла, што заканчвае прафесійную кар'еру. Яна кажа, што прыняла гэтую пастанову з асабістых прычын, а пасля заканчэння кар'еры вернецца да вучобы, піша delfi.lt.

"Я гатова пачаць новы этап у жыцці. Дзякуй заўзятарам, якія падтрымлівалі мяне на гэтым шляху і не толькі", - гаворыцца ў прэс-рэлізе Р. Мейлуцітэ.

"Да гэтай пары я ўсю сябе аддавала плаванню. Я з маленства жыла гэтым спортам. Праз напружаны рэжым трэніровак я адклала вучобу, да якой цяпер хачу вярнуцца. Я хачу адчуць звычайныя рэчы, расці, лепш разумець сябе і навакольны свет", - сказала Мейлуцітэ.

У 15-гадовым узросце Мейлуцітэ здабыла залаты медаль на Алімпіядзе ў Лондане. На чэмпіянатах свету і Еўропы яна атрымала 18 узнагарод - 12 залатых і шэсць срэбных медалёў.

Апошнія навіны