BE RU EN

Старшыня партыі «Слуга народа» прызначаны першым намеснік кіраўніка СБУ

  • 22.05.2019, 12:52

Указ падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Кіраўнік партыі «Слуга народа» Іван Баканаў прызначаны першым намеснік кіраўніка Службы бяспекі Украіны. Адпаведны ўказ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага №316/2019 быў апублікаваны 22 траўня, паведамляе gordonua.com.

«Прызначыць Баканава Івана Генадзевіча першым намеснікам старшыні Службы бяспекі Украіны - начальнікам Галоўнай управы ў барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Цэнтральнай управы Службы бяспекі Украіны», - гаворыцца ў дакуменце.

Баканаў працаваў юрыстам студыі «Квартал 95», якую заснаваў Зяленскі, і ўзначальваў яго перадвыбарчы штаб. У адзіным рэестры Мінюста Украіны Баканаў паказаны кіраўніком партыі «Слуга народа».

17 траўня стала вядома, што першы намеснік кіраўніка СБУ Павел Дзямчына падаў у адстаўку. 18 траўня тагачасны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звольніў Дзямчыну з гэтай пасады.

20 траўня Зяленскі афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта Украіны.

У гэты дзень старшыня СБУ Васіль Грыцак паведаміў, што ён і ягоныя намеснікі падалі заявы аб адстаўцы. У сваёй інаўгурацыйнай прамове Зяленскі заклікаў Вярхоўную Раду звольніць шэраг чыноўнікаў, у тым ліку - і Грыцака.

Апошнія навіны