BE RU EN

У Чэрвеньскім раёне раскідваецца мост

  • 22.05.2019, 12:20

Арматура пацярпела ад карозіі.

21 траўня а 15:30 у МНС паступіла паведамленне аб парушэнні цэласнасці моста на грунтавой дарозе паміж вёскамі Палядкі Чэрвеньскага раёна і Пагулянка Бярэзінскага раёна, піша onliner.by.

- Устаноўлена, што адбылося прасяданне жалезабетоннай пліты моста. Астатнія пліты маюць відавочныя прыкметы парушэння цэласнасці: арматура пацярпела ад карозіі, часткова разбураны верхні пласт бетону, - паведамілі ў МНС.

Мост жалезабетонны, 10×4 метра, вышыня над узроўнем вады складае тры метры, ён выкарыстоўваецца для сезоннага перамяшчэння сельскагаспадарчай тэхнікі.

ФОТА: МНС

- Жыццядзейнасць насельніцтва Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў не парушаная: праезд ажыццяўляецца праз трасу М4 (Менск - Магілёў), - дадалі ў МНС. - Пацярпелых няма, праход людзей і праезд аўтамабіляў гэтым мостам забаронены. Работы для аднаўлення запланаваны на сёння, 22 траўня.

ФОТА: МНС

Апошнія навіны