BE RU EN

На радзіме Васіля Быкава пройдзе традыцыйны моладзевы летнік

  • 22.05.2019, 11:55

Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера.

У Бычках — на радзіме Васіля Быкава — 20 чэрвеня пачнецца штогадовы моладзевы летнік, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 35 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка, піша «Новы час».

Летнік ладзіцца штогод. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Максім Жбанкоў, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Гана Севярынец ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы. Падчас правядзення летніка ў Бычках таксама адбудзецца вечарына памяці Васіля Быкава з удзелам беларускіх грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў.

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы і ў самой сядзібе.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 14 чэрвеня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: aitbutsefal@gmail.com

Апошнія навіны