BE RU EN

Як правільна выбраць раннія трускалкі

  • 22.05.2019, 11:07

Лепш уводзіць гэтыя ягады ў свой рацыён паступова.

Многія ўжо пачынаюць есці трускалкі, але лекары папярэджваюць: ужываць раннія ягады варта вельмі асцярожна, бо імі лёгка атруціцца, піша healthinfo.ua.

Са слоў экспэртаў, сапраўдны сезон трускалак пачнецца праз два-тры тыдні, і лепш уводзіць гэтыя ягады ў свой рацыён паступова. Медыкі настойліва рэкамендуюць набываць раннія клубніцы ў цывілізаваных гандлёвых месцах, дзе яны праходзяць праверку на бяспеку. Але нават у гэтым выпадку да наступу сезону есці клубніцы трэба не часцей, чым раз на тыдзень. Таксама трэба памятаць, што клубніцы з'яўляюцца моцным алергенам і змяшчаюць вялікую колькасць фруктовых кіслот, якія раздражняюць слізістыя.

Пах. Добрыя ягады валодаюць «здаровым» пахам - яны духмяныя і натуральныя. Калі нюх улоўлівае нейкія прымешкі ў водары трускалак, лепш адмовіцца ад іх набыцця.

Структура. Клубніцы не павiнны быць цёмнымі, іх хвосцікі не павінны быць сухімі, але пры гэтым у добрых ягад яны лёгка адрываюцца, зярняткі пагружаныя ў мякаць. Занадта зыркі колер можа сведчыць пра прысутнасць хімікатаў, а вялікі памер кожнай ягады - аб падвышаным утрыманні вады.

Натуральнасць. Ідэальныя глянцавыя клубніцы добрыя толькі для фота - з вялікай імавернасцю яны апрацоўваліся нітратамі і ўтрымліваюць у сабе хімікаты. У ягад клубніц не павінна быць глянцавай паверхні, яны павінны мець натуральны колер, выгляд і пах.

Апошнія навіны