BE RU EN

ЗША перахапілі ля ўзбярэжжа Аляскі шэсць расейскіх вайсковых самалётаў

  • 22.05.2019, 9:18

Авіяцыя РФ ляцела двума групамі.

Амерыканскія знішчальнікі перахапілі шэсць вайсковых самалётаў РФ у міжнароднай паветранай прасторы на захад ад штата Аляска і суправаджала іх да таго часу, пакуль расейцы не пакінулі раён, які прылягае да паветранай прасторы ЗША.

Пра гэта заявілі ў камандаванні паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі.

Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся 20-траўня: расейскія самалёты падзяліліся на дзве групы. У першую ўваходзілі два стратэгічныя бамбавікі Ту-95, якія перахапілі два амерыканскія знішчальнікі F-22.

У другой групе былі два Тую-95 і два знішчальнікі Су-35. У аперацыі перахопу таксама ўдзельнічалі два амерыканскія F-22.

У той жа час у Мінабароны РФ заявілі, што 4 стратэгічныя ракетаносцы Ту-95МС выканалі планавыя палёты над нейтральнымі водамі Чукоцкага, Берынгава і Ахоцкага мораў, а таксама ўздоўж заходняга ўзбярэжжа Аляскі і паўночнага ўзбярэжжа Алеўцкіх выспаў.

Апошнія навіны