BE RU EN

«Арсенал»: Мхітаран прапусціць фінал Лігі Еўропы ў Баку

  • 21.05.2019, 17:28

Лонданскі футбольны клуб напісаў ліст ва УЕФА.

Армянскі паўабаронца «Арсенала» Генрых Мхітаран не возьме ўдзелу ў фінальным матчы Лігі Еўропы з «Чэлсі» ў Баку, інфармуе афіцыйны сайт лонданцаў, піша pressball.by.

- «Арсенал» старанна вывучыў усе варыянты ўдзелу Мхітарана ў будучым матчы, але пасля абмеркавання гэтага пытання з футбалістам і ягонай сям'ёй, вызначылі, што ён не паедзе ў Баку. Мы напісалі ліст ва УЕФА і выказваем глыбокую занепакоенасць з нагоды гэтай сітуацыі, - напісана ў заяве «Арсенала» на сайце.

Азербайджан і Арменія знаходзяцца ў стане напружанасці праз спрэчкі з нагоды тэрытарыяльнай прыналежнасці Нагорнага Карабаха.

Апошнія навіны