BE RU EN

У сеціва выцеклі звесткі амаль 50 мільёнаў карыстальнікаў Instagram

  • 21.05.2019, 16:19

Збор інфармацыі пра карыстальнікаў Instagram парушае палітыку сацыяльнай сеткі.

На платформе Amazon Web Services была знойдзеная адкрытая база са звесткамі больш чым 49 мільёнаў карыстальнікаў «Інстаграма», уключаючы акаўнты знакамітасцяў, інфлюенсераў і брэндаў, паведамляе расейская служба BBC.

Звесткі ў базе ўключалі ў сябе не толькі агульнадаступную інфармацыю з профілю сацсетак, але таксама электронны адрас, нумар тэлефона і звесткі аб кошце рэкламы ў запісе.

Гэтая лічба складаецца з суадносін колькасці падпісчыкаў да лайка, ахопу пастоў і ўцягнутасці падпісчыкаў (фалавераў).

Кожны запіс у базе звестак утрымоўваў ацэнку кошту кожнага акаўнта, якая вылічваецца на аснове ліку фалавераў, уцягнутасці і ахопу аўдыторыі, колькасці ўпадабаек і таго, колькі разоў постам падзяліліся падпісчыкі.

Індыйскі даследчык Анураг Сен, які выявіў у сетцы гэтую базу, звярнуўся да журналістаў TechCrunch, якія змаглі звязаць знаходку з кампаніяй Chtrbox, якая базуецца ў Мумбаі. Яна займаецца маркетынгам у сацыяльных сетках.

Звесткі дапамагалі Chtrbox вызначыць, колькі кампанія павінна заплаціць блогеру за рэкламу.

У Instagram (кампанія належыць Facebook) заявілі, што спрабуюць высветліць, адкуль у базе узяліся гэтыя звесткі.

У TechCrunch у базе знайшлі некалькі папулярных блогераў і знакамітасцяў. Журналісты звязаліся з некалькімі блогерамі, інфармацыя пра якія была знойдзеная ў базе, і напісалі ім іх асабістыя звесткі.

Двое пацвердзілі, што гэта іх электронныя скрыні і тэлефоны, якія выкарыстоўваліся для іх уліковых запісаў у Instagram. Пры гэтым яны не мелі ніякага дачынення да Chtrbox, піша выданне.

Неўзабаве пасля звароту ў кампанію, Chtrbox закрыў базу звестак. Там не адказалі на запыты.

Збор інфармацыі пра карыстальнікаў Instagram парушае палітыку сацыяльнай сеткі.

Інцыдэнт адбыўся праз два гады пасля таго, як Instagram прызнаў, што памылка ў API-інтэрфейсе распрацоўніка дазволіла хакерам атрымаць адрасы электроннай пошты і нумары тэлефонаў шасці мільёнаў уліковых запісаў карыстальнікаў. Пазней хакеры прадалі гэтыя звесткі за біткойны.

Апошнія навіны