BE RU EN

СМІ: Пасол пры NАТО гатовы ўзначаліць МЗС Украіны

  • 21.05.2019, 12:48

Чакаюцца і іншыя змены ў замежнапалітычным блоку краіны.

Пасол Украіны пры NАТО Вадзім Прыстайка гатовы ўзначаліць Міністэрства замежных спраў, а цяперашняя намесніца кіраўніка МЗС Алена Зеркаль - працаваць замежнапалітычным дарадцам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

З афіцыйных паведамленняў адміністрацыі новага прэзідэнта відаць, што Вадзім Прыстайка і Алена Зеркаль удзельнічалі ў першых міжнародных сустрэчах прэзідэнта Зяленскага.

Як стала вядома "Еўрапейскай праўдзе" з уласных крыніц, кандыдатуру Вадзіма Прыстайкі разглядаюць на пасаду кіраўніка МЗС. У аўторак Прыстайка адзначыў агенцтву "Інтэрфакс-Украіна", што гатовы ўзначаліць міністэрства, калі атрымае такую прапанову ад прэзідэнта Зяленскага.

"Калі мне прапануюць узначаліць Міністэрства замежных спраў, я гатовы", - сказаў ён. Прыстайка таксама сказаў, што цяпер ён ад імя МЗС дапамагае "пераходнай камандзе" ў правядзенні эфектыўных міжнародных сустрэч.

Крыніцы ЕП таксама пацвярджаюць, што вядуцца перамовы аб рабоце Алены Зеркаль замежнапалітычным дарадцам прэзідэнта Зяленскага. Гэта пацвердзілі адразу некалькі крыніц, блізкіх да працэсу.

Чакаюцца і іншыя змены ў замежнапалітычным блоку, асабліва сярод паслоў.

Апошнія навіны