BE RU EN

Як праходзіць «свінцовая вахта» пад Берасцем

  • 21.05.2019, 12:23

Актывісты 24 гадзіны дзяжураць каля акумулятарнага завода «АйПауэр», што пад Берасцем.

Усе яны - прадстаўнікі ініцыятыўнай групы, якая змагаецца з заводам. З 3 траўня актывісты збіраюцца ля акумулятарнага завода на так званую «свінцовую вахту», паведамляе «Радыё Рацыя».

- Сумна, што ўлада нас не чуе, і менавіта таму я тут.

- Праблема ўжо даўно існуе, і хочацца, каб як мага больш людзей пра гэта ведалі. Бо трэба ўвесь час прасоўваць гэта ў масы. Калі мы разам будзем, то можа і закрыюць завод, - дзеляцца актывісты.

Актывісты сочаць за уездам і выездам грузавых аўтамабіляў на вытворчасці, а таксама за выкідамі, якія перыядычна назіраюцца над трубамі прадпрыемства. Рэч у тым, што канчатковай прыёмкі завода камісіяй не было, і ён можа працаваць толькі ў тэставым рэжыме.

Усе дзеянні на тэрыторыі вытворчасці «АйПауэр», якія, на думку актывістаў, з'яўляюцца супрацьзаконнымі, «свінцовая вахта» фіксуе, распаўсюджвае інфармацыю ў сацыяльных сетках і паведамляе праваахоўным і кантрольным органам.

«Запрашаем далучацца да «свінцовай вахты»! - заклікаюць актывісты.

Апошнія навіны