BE RU EN

Ізраіль і ХАМАС уклалі перамір'е

  • 21.05.2019, 11:48

Пагадненне было ўкладзенае пры пасярэдніцтве Егіпта і ААН.

Ізраіль і палестынскі вайсковы рух ХАМАС, які кантралюе сектар Газа, дамовіліся аб перамір'і на паўгода.

Як паведамляе The Times of Israel, пагадненне было ўкладзенае пры пасярэдніцтве Егіпта і ААН.

Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі, Палестына абавязуецца спыніць беспарадкі на мяжы сектара Газа і Ізраіля, і падтрымліваць буферную зону на 300 метраў уздоўж мяжы.

У сваю чаргу Ізраіль паабяцаў пашырыць рыбалоўную зону для палестынскіх рыбакоў, а таксама дазволіць увозіць у сектар Газа медыкаменты для медыцынскай дапамогі палестынцам.

Таксама Ізраіль і сектар Газа дамовіліся пачаць перамовы аб пытаннях электрычнасці, кантрольна-прапускных пунктаў і аховы здароўя.

Нагадаем, з 3 траўня пачалося новае абвастрэнне канфлікту паміж Ізраілем і Хамасам, а 4-5 траўня бакі выпусцілі адзін па адным сотні ракет.

Апошнія навіны